-600 г варанага ялавічнага вымя,
-гарчыца,
-2 яйкі,
-пшанічная мука,
-тлушч,
-соль.
Вымя разрэзаць на лустачкі, адбіць іх, абшмараваць гарчыцай,
памачыць у збітае яйка, абкачаць у пшанічнай муце
і смажыць у разагрэтым тлушчы да карычневага колеру.
Падаць з тушанай ці варанай гароднінай, свежымі агуркамі
ці памідорамі. Асобна можна падаць таматавы ці сметанавы соус.
|