-вымя – 1 кг
-паніровачныя сухары ці мука (для паніравання) – 100 г
-яйка - 2 шт.
-соль- па густу
-перац - па густу
-спецыі - па густу
-алей (для смажання).
На вымі зрабіць надрэзы і добра прамыць
пад халоднай праточнай вадой (сціскаючы вымя).
Затым змясціць яго ў рондаль і заліць халоднай вадой,
цалкам пакрыўшы.
Вымочваць 3 - 5 гадзін (можна пакінуць на ноч).
Пасля вымочвання, ваду зліць і напоўніць рондаль свежай вадой.
Варыць вымя ў падсоленай вадзе да гатовасці (прыкладна 4 гадзіны).
Гатовае вымя выняць з вады і астудзіць.
Затым нарэзаць на парцыённыя кавалачкі,
дадаць па густу соль, перац, спецыі і перамяшаць.
У асобнай талерцы разбаўтаць яйкі,
у другую насыпаць паніровачныя сухары.
Кожны кавалачак памачыць спачатку ў яйка,
а затым у паніраванні, і абсмажыць з двух бакоў на алеі
да залатога колеру.
|