-вымя - 1 кг;
-рэпчатая цыбуля - 1 шт.;
-часнык - 1 галоўка;
-чорны перац - 6-7 шт.;
-перац духмяны молаты - 1 г.л.;
-лаўровы ліст - 2 шт.;
-алей - 2 ст.л.;
-крухмал - 1 ст.л.;
-гарэлка - 1 чарка.
Вымя добра прамыць халоднай вадой.
Потым нарэзаць, яшчэ раз прамыць добранька.
Абсушыць і на распаленую патэльню з кропляй сланечнікавага алею.
Вадкасць даволі хутка ўтвараецца і выкіпае.
Калі вымя абсмажыцца, на гэтым этапе дадаць яшчэ трохі алею.
Усяго алею сышло лыжкі 2 сталовых.
Пасаліць, дадаць парэзаную цыбулю - 1 шт., нацёрты часнык
(1 галоўку разабраць на зубчыкі), перац чорны гарошкам - 6-7,
перац духмяны молаты, гарбатную лыжку, 2 лаўровых лісціка.
Заліць кіпенем. Тушыць гадзіны 1,5.
Тым часам сварыць дробную бульбачку ў мундзіры.
Саліць падчас варкі.
Хвілін за 15 да гатовасці дадаць сталовую лыжку крухмалу
і чарку гарэлкі.
|