-вафлевыя пласты - па густу
-вымя - па густу
- цыбуля рэпчатая - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
-яйка - па густу
-тлушч - па густу.
Вымя вымочваць у халоднай вадзе на працягу 4 гадзін.
Затым яго добра адварыць, астудзіць
і двойчы прапусціць праз мясасечку.
Фарш пасаліць, заправіць перцам, здробненай сырой цыбуляй
і старанна вымешаць.
Узяць невялікую вафлю, нашмараваць яе фаршам,
зверху накрыць другой вафляй, памачыць ва ўзбітае яйка
і абсмажыць на патэльні.
Падаць як гарачую закуску.
|