-вымя (каровіна)
-сметанкавае масла
-мука (колькі сыдзе)
-сліўкі - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу.
Апарыць і сварыць вымя, ачысціць і скрышыць на невялікія кавалкі.
Потым пакласці ў рондальчык каровіна масла, разагрэць
і абсмажыць у ім муку, развясці яе сліўкамі,
пакласці соль, перац, закіпяціць,
працадзіць праз сіта ў іншы рондальчык.
Пакласці ў рондальчык вымя і з ім яшчэ раз ускіпеціць.
Пасля, выкласці ў соуснік і падаць на стол.
|