
-вымя - 600 г
-морква - 1 шт.
-корань пятрушкі - 1/2 шт.
-цыбуля рэпчатая - 1/2 галоўкі
-перац гарошкам - 12 шт.
-лаўровы ліст - 1 шт.
-мука
-соль - 2 ст. лыжкі
-яйка - 1 шт.
-сухары паніровачныя - 1 шклянка
-маргарын ці сала топленае - 1 ст. лыжка
-масла сметанкавае - 1 ст. лыжка
Кавалак вымя вымочваць 4 гадзіны ў халоднай вадзе, затым абмыць,
пакласці ў кіпячую ваду і адварыць не да поўнай гатовасці.
Потым дадаць карэнні і рэзкія затаўкі, соль і варыць,
пакуль вымя не стане мяккім.
Затым разрэзаць вымя на кавалачкі таўшчынёй 1 см,
пасыпаць соллю, молатым перцам, мукой, намачыць узбітым яйкам,
абкачаць у сухарах і падсмажыць абапал на патэльні
з топленым маргарынам (салам).
Пры падачы на стол пакласці на талерку
і заліць растопленым сметанкавым маслам.
У якасці гарніру можна падаць гарачую вараную бульбу,
бульбяное пюрэ, смажаную бульбу, тушаную моркву,
фасоль у таматавым соусе.
Вымя можна падаваць у вараным выглядзе, не падсмажваючы.
У гэтым выпадку разрэзаць яго на нетоўстыя кавалкі,
заліць гарачым таматавым (грыбным, смятанавым ці цыбульным)
соусам, падагрэць да кіпення і падаць з такім жа гарнірам.

|