-600 г вымя,
-1 яйка,
-паўшклянкі сухароў,
-2 сталовыя лыжкі тлушчу,
-соль,
-перац чорны молаты.
Вымя адварыць у кіпячай вадзе да поўнай гатовасці (2-3 гадзіны).
Нарэзаць вымя на лустачкі, пасыпаць соллю і молатым перцам,
намачыць узбітым, разведзеным вадой яйкам, абкачаць у паніровачных
сухарах, абсмажыць у разагрэтым тлушчы.
Падаць вымя смажанае з адваранай бульбай,
таматавым соусам, салатамі са свежай гародніны.
|