-вымя – 1 кг
-сметанкавае масла - 3 ст.л.
-бульба - 1.5 кг
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-тамат-пюрэ - 2 ст.л.
-балгарскі перац – 50 г
-горкі перац (гарошак) - 2 шт.
-лаўровы лісток - 1 шт.
-часнык - 2 зубчык.
Вымя наразаюць кавалкамі, прамываюць
у халоднай падсоленай вадзе і вараць да гатовасці.
Калі астыне вымя, наразаюць кавалачкамі (па 2 на порцыю),
смажаць і кладуць на дно сатэйніка, дадаючы частку злёгку
абсмажанай цыбулі, шаткаванага балгарскага перцу і лаўровы ліст.
Зверху кладуць абчышчаную бульбу, нарэзаны часнык, высыпаюць
астатнюю абсмажаную цыбулю, заліваюць булёнам, у якім варылася
вымя, і тушаць да гатовасці.
Падаючы на стол, вымя запраўляюць дробна пасечаным часныком.
|