-700 г вымя,
-10 бульбін,
-2 цыбуліны,
-1 галоўка часнаку,
-соль,
-духмяны перац,
-лаўровы ліст.
Вымя прамыць, адціснуць, зноў прамыць.
Разрэзаць на невялікія палоскі, падсмажыць іх на сярэднім агні
(тлушч класці не трэба: вымя само па сабе вельмі тлустае).
Дадаць нарэзаныя вялікімі кавалкамі цыбулю
і бульбу, пасаліць, паперчыць, уліць вады або булёну і тушыць да гатоўнасці.
У канцы тушэння пакласці лаўровы ліст і змельчаны часнок.
|