-600 г вымя,
-200 г бульбы,
-200 г морквы,
-200 г бручкі,
-40 г рэпчатай цыбулі,
-200 г смятаны,
-зеляніна кропу,
-1 лаўровы ліст,
-соль.
Вымя прамыць, нарэзаць на кавалкі таўшчынёй 1-1,5 см,
заліць халоднай вадой і варыць 3-4 гадзіны.
Варанае вымя нарэзаць кубікамі (каля 1 см),
скласці ў чыгун ці іншы посуд,
дадаць бульбу, моркву, бручку, рэпу, рэпчатую цыбулю,
заліць булёнам і варыць 15-20 хвілін.
Затым дадаць соль, спецыі і варыць датуль,
пакуль гародніна не стане мяккай.
Пасля гэтага ўліць смятану і давесці да гатовасці.
|