-вымя – 1 кг
-морква - 3-4 шт.
-рэпа - 2 шт.
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-бульба - 4-5 шт.
-смятана - 1/2 шклянкі
-лаўровы ліст - 1 шт.
-перац чорны (гарошак) - па густу
-соль - па густу.
Вымя прамыць, нарэзаць на кавалкі, паскладаць у рондаль,
заліць халоднай вадой, дадаць соль, перац, лаўровы ліст
і варыць да гатовасці, выдаліўшы пену.
Зваранае вымя нарэзаць кубікамі (1 см), паскладаць у збанкі разам
з нарэзанай гароднінай, заліць напалову булёнам
і тушыць у духоўцы да размякчэння гародніны.
За 10-15 хвілін да канчатка тушэння дадаць у збанкі смятану.
|