-вымя - 750 г
-цыбуля - 1 шт
-морква - 2 шт
-рэпа - 0.5 шт
-бручка - 0.5 шт
-бульба - 4-5 шт
-смятана - 1 шклянка
-лаўровы ліст - 2-3 шт
-перац духмяны гарошкам - 3-5 гарошын
-соль - па густу
Каровіна вымя прамыць, разрэзаць на кавалкі з палец таўшчынёй,
замачыць у халоднай вадзе на 6 гадзін,
а потым варыць на вельмі слабым агні 3-4 гадзіны.
Затым вадкасць зліць і працадзіць, а вымя нарэзаць кубікамі
і раскласці ў парцыённыя керамічныя збанкі.
Гародніну пачысціць і вымыць.
Моркву, рэпу, бручку і бульбу нарэзаць невялікімі кавалачкамі,
а цыбулю здрабніць.
Дадаць гародніну раўнамерна ва ўсе збанкі, заліць булёнам,
у якім тушылася вымя, паставіць у духоўку і варыць яшчэ 15-20 хвілін.
Пасля гэтага пасаліць, пакласці лаўровы ліст, духмяны перац
і працягваць варыць датуль, пакуль уся гародніна не стане мяккай.
Потым уліць смятану і патушыць яшчэ 10-15 хвілін.
|