(Украінская кухня)
-1 кг вымя,
-50 г масла,
-2-3 грыба,
-1 ст. лыжка мукі,
-1/2 шклянкі булёна,
-1 шклянка белага сухога віна,
-цыбуля,
-салера,
-пятрушка,
-3 яечных жаўтка,
-1 ст. лыжка цукру,
-250 г смятаны,
-соль,
-перац.
Апрацаванае вымя сварыць з гароднінай.
Падрыхтоўка соусу.
Пакласці ў рондаль масла, нарэзаную пятрушку, цыбулю, салеру,
грыбы, муку, ўліць булён і белае сухое віно.
Усё гэта пасаліць, паперчыць і сварыць.
Перад падачай да стала вымя нарэзаць тонкімі кавалачкамі,
заправіць смятанай, змяшанай з яечнымі жаўткамі і цукрам.
Асобна падаць соус.
|