-4 тлустыя свіныя ці баранавыя адбіўныя катлеты,
-4 лістка мяты,
-1 памідор,
-2 - 4 зубчыка часныку,
-соль,
-чорны перац,
-алей.
Катлеты злёгку адбіць, трохі абрэзаць ад косткі і падрэзаць так, каб утварылася кішэнь, у якую ўкласці мяту, чацвярцінку памідора і нарэзаны зубчык часныку, зачыніць кішэнь драўлянымі палачкамі, пасаліць, паперчыць, вышмараваць алеем, паскладаць на рашотку на драўняныя вуглі (ці ў духоўку). Добра прапражаныя катлеты падаваць з хлебам, з салатай.
|