Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Галоўныя мясныя стравы

    БІФШТЭКС РЭЗКІ

    -мякаць ялавічыны (выразка) - 300 г

    -цыбуля рэпчатая - 1/2 галоўкі

    -алей аліўкавы - 4 ст. лыжкі

    -зеляніна базіліка сечаная - 1 ст. лыжка

    -зеляніна шалвеі сечаная - 1 ст. лыжка

    -алей - 2 ст. лыжкі

    -перац чорны гарошкам здробнены - 1 г. лыжка

    -соль - па густу

     

    Цыбулю дробна пасечыце, злучыце з аліўкавым алеем. Ялавічыну нарэжце парцыённымі кавалкамі, злёгку іх адбіце, натрыце здробненым перцам і зелянінай, вышмаруйце сумессю аліўкавага алею з цыбуляй і пастаўце ў халадзільнік на 12 гадзін. Падрыхтаванае мяса пасаліце, абсмажце на алеі. Падавайце біфштэкс з кетчупам, аформіўшы лустачкамі цытрыны. Гарнір: Салата з радыскай

     

    САЛАТА З РАДЫСКАЙ 3

     

    -радыска - 200 г

    - кукуруза кансерваваная - 150 г

    -лісце зялёнай салаты - 2 шт.

    -цыбуля рэпчатая - 1 галоўка

    -гарчыца дыжонская - 2 г. лыжкі

    -воцат вінны - 4 ст. лыжкі

    -алей - 6 ст. лыжак

    -арэшкі кедравыя - 1 ст. лыжка

    -спецыі - па густу

     

    Радыску нарэжце лустачкамі, салату нарвіце кавалачкамі, цыбулю нарэжце паўколамі. Кукурузу адкіньце на друшляк. Падрыхтаваныя інгрэдыенты злучыце. Для соусу гарчыцу змяшайце з воцатам, соллю, перцам, цукрам і ўзбівайце, паступова ўліваючы алей. Арэхі абсмажце, дробна пасечыце, дадайце ў соус. Пры падачы салату выкладзіце ў салатнік і паліце прыгатаваным соусам. Можна падаваць да Біфштэкса рэзкага

    Катэгорыя: Галоўныя мясныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (09.07.2014)
    Праглядаў: 193 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar