-ялавічына - 650 г выразкі
-грыбы свежыя ці марожаныя - 60 г
-тлушч жывёльны топлены - 40 г
-маргарын ці топленае масла - 20 г
-бульба смажаная - 400 г
-памідоры свежыя ці кансерваваныя - 200 г
Біфштэкс нарэжце з выразкі пад прамым кутом таўшчынёй 20-30 мм, злёгку адбіце, пасыпце соллю, перцам. Смажце біфштэкс на патэльні з тлушчам, нагрэтым да 170 °С. Як толькі ўтворыцца скарыначка, нагрэў паменшыце і давядзіце мяса да гатовасці. На разагрэтую з маргарынам патэльню пакладзіце грыбы, нарэзаныя лустачкамі, і абсмажце да гатовасці, пасаліце. Пры падачы біфштэкс паскладайце на талерку, паліце мясным сокам, узбоч паскладайце гарнір са смажанай бульбы, памідоры. Зверху на біфштэкс пакладзіце смажаныя грыбы. Аформіце зелянінай.
|