-мякаць ялавічыны (выразка) - 700 г
-перац салодкі - 2 шт.
-агуркі марынаваныя - 3 шт.
-сліўкі - 1/2 шклянкі
-смятана - 1/2 шклянкі
-таматавая паста "Памідорка" - 1 ст. лыжкі
-гарчыца - 1 ст. лыжкі
-алей - 3 ст. лыжкі
-масла сметанкавае - 1 ст. лыжка
-соль - па густу
Мяса нарэжце на 8 лустачак, пасаліце, паперчыце. Салодкі перац і агуркі нарэжце саломкай. Сліўкі і смятану злучыце, давядзіце да кіпення, дадайце салодкі перац і тушыце 5-10 хвілін. Дадайце агуркі, таматавую пасту, гарчыцу і тушыце на слабым агні 5 хвілін. Абсмажце на масле мяса да гатовасці. Пры падачы выкладзіце біфштэксы на талеркі, а побач - тушаную гародніну. Аформіце зелянінай.
|