-600 г ялавічыны,
-300 г свежых грыбоў,
-100 г булкі,
-3 яйкі,
-галоўка цыбулі,
-4-5 долек часныку,
-молаты чорны перац,
-молаты чырвоны салодкі перац.
Мяса прапускаюць двойчы праз мясасечку. Дробна нарэзаныя грыбы тушаць з дробна нарэзанай цыбуляй і сечаным часныком да паўгатовасці. Мясны фарш змешваюць з грыбамі, дадаюць молаты чорны, молаты чырвоны перац і тоўчаны часнык. Фармуюць з фаршу шарыкі велічынёй з яйка. Надаюць ім форму плоскіх аладак, абмакваюць спачатку ў муце, узбітым яйку і паніровачных сухарах. Дасмажваюць абапал у алеі.
|