-120 г карэйкі свіной,
-25 г мукі,
-10 г яйка,
-25 г малака,
-20 г камбітлушчу свінога,
-3 г цукру,
-100-150 г гарніру,
-перац
Са свіной карэйкі нарэзаць катлеты з костачкай па адной штуцы на порцыю, зачысціць іх і, злёгку адбіць, пасыпаць соллю і перцам. Смажыць на рашотцы над вуглямі ці на патэльні з тлушчам. Гатовыя смажаныя катлеты акунуць, трымаючы за костачку, у напаўвадкае цеста, затым неадкладна пакласці па бляху ці патэльню з моцна нагрэтым тлушчам і смажыць абапал да утварэння скарыначкі. Для падрыхтоўкі цеста яечныя жаўткі змяшаць з малаком, соллю і цукрам, ўсыпаць прасеяную муку і размяшаць венічкам так, каб атрымалася аднастайнае цеста, як для аладак. Перад выкарыстаннем у цеста ўвесці за два - тры прыёмы ўзбітыя ў густую пену яечныя бялкі, акуратна змешваючы масу цеста знізу ўгару. Падаць гатовыя катлеты з адваранай гароднінай, запраўленай маслам, ці з агуркамі, памідорамі, марынаваным бураком ці капустай.
|