-500 г фаршу,
-1 цыбуліна дробна нарэзаная ці нацёртая на буйнай тарцы,
- жаўток,
-булачка размокшая ў малацэ,
-соль,
-перац.
Зрабіць катлетную масу. Пакласці на бляху ці ў форму сфармаваныя шарыкі, зрабіць паглыбленне і пакласці туды начынне, гэта могуць быць вараныя яйкі, грыбы, гародніна, рыс, рэшткі грэчкі ці пюрэ. Зверху пакласці капялюшык з сыра змяшаным з маянэзам. Запекчы ў духоўцы 35-40 хвілін.
|