-500 г фаршу з ялавічыны ці з цяляціны
-1 шт. цыбулі,
-2 долькі часныку дробна нарэзаных
-2 ст. л. дробна нарэзанай пятрушкі
-2 ст.л. дробна нарэзанай мяты ці 1 ст. л. сухой
-2 яйкі
-3 лустачкі ўчарашняга хлеба, замочанага ў вадзе і адціснутага
-2 ст.л. аліўкавага алею
-соль - па густу
-чорны перац - па густу
Для смажання ўзяць трохі мукі і кукурузнага алею. Вымешваем ўсе прадукты вельмі добра і даём фаршу "адпачыць" 2 гадзіны ў халадзільніку. Фармуем маленькія шарыкі, абвальваем у муце і смажым іх у добра нагрэтым алеі, да карычневай скарыначкі. Алею павінна быць шмат. А потым падаем: на талерку сцелем лісце латука ці салаты, ўкладваем катлеткі і ўпрыгожваем лустачкамі цытрыны, галінкамі пятрушкі і кропу
|