-130 г бараніны,
-5 г масла топленага,
-100 г соусу малочнага,
-10 г яйка,
-15 г дробак хлеба,
-15 г тлушчу для фрыцюру,
-150 г гарніру,
-50 г соусу чырвонага з мадэрай,
-перац
Нарэзаць ад баранавай карэйкі катлеты з костачкамі па адной штуцы на порцыю і смажыць іх на рашотцы ці на патэльні з тлушчам да гатовасці. Затым, трымаючы катлету за костачку, пагрузіць яе ў гарачы малочны соус, змяшаны з сырым яечным жаўтком, пакласці катлету, пакрытую соусам, на бляху, змазаную маслам, і даць соусу на катлеце трохі астыць. Пасля гэтага намачыць катлету ў сырым ўзбітым яйку і запаніраваць у дробках пшанічнага хлеба. Перад падачай абсмажыць катлету ў тлушчы (фрыцюры). Падаць з зялёным гарошкам ці струкамі фасолі ці са складаным гароднінным гарнірам. Асобна ў соусніку падаць соус чырвоны з мадэрай.
|