-мякаць ялавічыны - 120 г
-мякаць свініны - 100 г
-хлеб пшанічны - 40 г
-малако - 4 ст. лыжкі
- цыбуля рэпчатая - 1/2 шт.
-паніровачныя сухары - 2 ст. лыжкі
-алей - 2 ст. лыжкі
-соус,сметанавы з цыбуляй - 1 шклянка
-соль
Мякаць ялавічыны і свініны нарэжце на кавалкі, прапусціце праз мясасечку, дадайце замочаны ў малацэ хлеб, цыбулю і соль. Прапусціце яшчэ раз праз мясасечку і перамяшайце. З гатовай масы сфармуйце катлеты авальнай формы. Абсмажце на масле ці запячыце ў духоўцы да гатовасці. Пры падачы гарніруйце бульбяным пюрэ, падліце соус і пасыпце сечанай зялёнай цыбуляй.
|