-200 г ялавічыны,
-200 г цяляціны,
-200 г свініны,
-20 г сметанкавага масла,
-1 яйка,
-150 г белага хлеба,
-150 г малака,
-80 г рэпчатай цыбулі,
-50 г тлушчу,
-цукар,
-соль,
-перац.
Мяса прапусціць праз мясасечку, дадаць змочаную ў малацэ булку, яйка, соль, перац, дробку цукру і цыбулю. Калі фарш апынецца занадта густым, можна дадаць у яго трохі малака ці булёна і размяшаць. Рукамі, змочанымі вадой, ці пры дапамозе лыжкі разрабіць фарш на катлеты, абкачаць іх у сухарах і смажыць абапал да утварэння румянай скарыначкі. Каб катлеты былі мякчэй і пышней, можна ў мясны фарш дадаць трохі смятаны, цёртай бульбы ці морквы. (На 600 г катлетнай масы ўзяць 20 г бульбы ці морквы, 50 г смятаны.)
|