-200 г фаршу,
-100 г крапівы,
-75 г хлеба,
-25 г цыбулі рэпчатай,
-1 яйка,
-100 мл малака,
-30 г сухароў,
-50 г алею расліннага,
-спецыі па густу.
Мясны фарш змяшаць з бланшыраванай здробненай крапівай, размочаным у малацэ або вадзе белым хлебам, дадаць яйка, дробна здробненую цыбулю, чорны перац, соль, змяшаць. З масы сфармаваць катлеты, запаніраваць у сухарах і пячы на раслінным алеі.
|