Выразаць мяса з баранавай лапаткі, ачысціць ад плёнак і жыл, дробна нарэзаць, дадаць кавалак масла, 2 жаўтка, трохі сухароў, пасаліць, паперчыць і добра ўсё перамяшаць. Сфармаваць катлеты і пакінуць іх на гадзіну. Потым памачыць ва ўзбітае яйка, абкачаць у сухарах і падсмажыць на масле. Гатовыя катлеты пакласці на талерку, перакладаючы бульбяным пюрэ, і заліць соусам з булёна. Замест бульбы можна выкарыстоўваць густую рысавую кашу з маслам.
|