-300 г ялавічыны,
-100 г свініны,
-70 г белага хлеба,
-2 ст. лыжкі тлушчу,
-3 ст. лыжкі паніровачных сухароў,
-4 зубкі часнаку,
-соль.
Падрыхтаванае мяса разам з замочаным у вадзе або малацэ і адціснутым чэрствым белым хлебам прапусціць праз мясарубку, дадаць дробна пасечаны часнок, соль, старанна перамяшаць. Сфармаваць катлеты, укачаць іх у сухары і падсмажыць на разагрэтым тлушчы.
|