-110 г цяляціны,
-25 г хлеба,
-100 г малака,
-10 г мукі,
-20 г масла сметанкавага,
-6 г сыра,
-150 г гарніру,
-перац.
Катлеты, прыгатаваныя з катлетнай масы звычайным спосабам, але без паніравання (па 2 шт. на порцыю), пакласці на змазаную тлушчам бляху ці патэльню. Па сярэдзіне кожнай катлеты ў падоўжным кірунку зрабіць паглыбленне, якое запоўніць з кандытарскага мяшка з фігурнай трубачкай густым малочным соусам. Затым катлеты пасыпаць цёртым сырам, апырскаць маслам і запекчы ў смажыльнай шафе. Падаць з бульбяным ці гароднінным гарнірам.
|