- трус – 700 г
- рэпчатая цыбуля - 2 шт.
- белы хлеб - 1 лустачка
- яйка - 1 шт.
- эстрагон - 5 пучкоў
для соусу:
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
- гародніна (морква, салера, пятрушка) – 125 г
- алей - 100 мл
- таматавая паста - 1 ст.л.
- мука – 100 г
- воцат - 1 ст.л.
- соль - па густу
-перац - па густу.
Нарэзанае маленькімі кавалачкамі мяса прапусціць праз мясасечку разам з дробна нарэзанай і спасераванай цыбуляй, замочаным у вадзе хлебам, змяшаць з добра ўзбітым яйкам, соллю і перцам. Разрабіць фарш на маленькія катлеты, абкачаць у муце і абсмажыць абапал у гарачым масле, добра падрумяніўшы. У тым жа посудзе, выняўшы падсмажаныя катлеты, спасераваць дробна нарэзаную гародніну і цыбулю, дадаць таматавую пасту і літр цёплай вады, пракіпяціць 30 хвілін, пасля чаго соус працадзіць на катлеты, дадаць апараны і нарэзаны эстрагон, перац гарошкам і воцат. Пракіпяціць усё разам яшчэ 20 хвілін. Падаваць у гарачым выглядзе.
|