Для падрыхтоўкі катлет заднюю і паяснічную частку тушкі адлучаюць ад костак, пракручваюць на мясасечцы. На 700- 800 г мяснога фаршу дадаюць 100-150 г пракручанай на мясасечцы цыбулі. Для лепшай сувязі дадаюць 1 сырое яйка і 100-150 г белага хлеба, размочанага ў малацэ. Усё старанна змешваюць. Атрыманы фарш соляць па густу. Абкачаўшы катлеты ў сухарах, падсмажваюць на топленым масле. Па густу такія катлеты не саступаюць курыным. Косці дробна пасячы, падсмажыць і заліць невялікай колькасцю гарачай вады. Атрыманы сок працадзіць і паліваць ім катлеты падчас смажання.
|