-500 г мякаці ялавічыны,
-1 яйка,
-1/2 шклянкі сухароў,
-2-3 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-перац,
-соль,
-зеляніна
Мякаць ялавічыны зачысціць ад сухажылляў,
нарэзаць парцыённымі лустачкамі, адбіць, паперчыць,
пасаліць, даць пастаяць.
Памачыць ва ўзбітае яйка, абкачаць у сухарах
і смажыць з двух бакоў з маслам да гатовасці.
Падаючы, гарніраваць смажанай бульбай,
запраўленым маслам зялёным гарошкам,
паліць сокам з патэльні, упрыгожыць зелянінай пятрушкі.
|