-500 г ялавічыны,
-алей – 3 ст.л,
-2 яйкі,
-50 мл малака,
-паніровачныя сухары,
-соль,
-перац.
З тонкага ці тоўстага краю або верхняй ці ўнутранай часткі задняй нагі
ялавічыны нарэзаць мяса папярок валокнаў лустамі таўшчынёй
10-12 мм, адбіць да таўшчыні 7-8 мм, пасыпаць соллю і перцам,
намачыць у сумесі яйка з малаком, запаніраваць у молатых сухарах.
Смажыць на патэльні.
Падаць са смажанай ці варанай у малацэ бульбай
або з гароднінным гарнірам.
Пры падачы мяса паліць маслам, а гарнір пасыпаць зелянінай.
|