-выразка ялавічная - 600 г
-цыбуля – 1 шт.
-яйкі - 2 шт.
-сухары паніровачныя - 4 ст. лыжкі
-перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу
Рыхтуецца ў мікрахвалевай печы
Мяса вымыць, абсушыць,
нарэзаць парцыённымі кавалкамі таўшчынёй прыкладна з палец.
Кавалкі мяса адбіць, нацерці разрэзанай напалову цыбулінай,
пасаліць і паперчыць па густу.
Кожны кавалак акунуць ва ўзбітыя яйкі,
а затым абкачаць у паніровічных сухарах.
Нарыхтоўкі пакласці ў шкляны ці керамічны посуд,
накрыць лістом паперы.
Рыхтаваць на сярэдняй магутнасці на працягу 7 хвілін.
Пасля гэтага паперу зняць, рамштэксы перавярнуць.
Рыхтаваць яшчэ на працягу 10 хвілін на той жа магутнасці.
Да рамштэксаў можна падаць любы гарнір па густу.
|