Падрыхтаваць 2-3 кг паляндвіцы, пасыпаць лустачкамі цыбулі
(2-3 цыбуліны), абліць 1,5 шклянкамі алею, пакінуць на 1 суткі,
перагортваючы і абліваючы алеем праз 3-4 гадзіны.
Затым пасаліць, абсыпаць перцам, абгарнуць у прамасленую паперу,
прымацаваць да ражна (ці пакласці на рашпор),
смажыць 3-4 гадзіны, паліваючы сокам.
Пад ражон падставіць бляху.
За 15 мін. да канчатка смажання зняць паперу, пасаліць, падрумяніць.
Ростбіф гарніраваць смажанымі квадрацікамі бульбы,
бульбянымі кракетамі, кветкавай капустай, зялёным гарошкам, цыбуляй
-шалотай, каштанамі, макаронамі, пасыпанымі сырам "Пармезан".
Ростбіф пасыпаць цёртым хрэнам.
|