Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 5
    Гасцей: 5
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Галоўныя мясныя стравы

    РОСТБІФ СА СМЯТАНАВЫМ СОУСАМ І КНЕДЛІКАМІ

    Для ростбіфа:

    -цыбуліны - 3 шт.

    -корань салеры - 0.5 шт.

    -морква - 1 шт.

    -пастарнак - 1 шт.

    -шпік (шпіг, шпек) - 75 г

    -выразка ялавічная - 750 г

    -соль - 1 г. лыжка

    -перац чорны двойчы - на кончыку нажа

    -перац чорны гарошкам - 4 шт.

    -гваздзіка - 2 шт.

    -лаўровы ліст - 1 ліст

    -масла сметанкавае - 2 ст. лыжкі

    -булён мясны - 0.25 л

    -мука - 2 ст. лыжкі

    -смятана - 0.25 л

    -сок цытрыны - 1 ст. лыжка

    -соль - на кончыку нажа

    -перац чорны - 1-2 дробкі

    Для кнедлікаў у сурвэтцы:

    -булачка - 6 шт.

    -цыбуліна - 1 шт.

    -зеляніна пятрушкі - 0.5 пучка

    -масла сметанкавае - 5 ст. лыжак

    -мука - 125 г

    -соль - 0.5 г. л.

    -перац чорны двойчы - на кончыку нажа

    -арэх мушкатавы цёрты - двойчы на кончыку нажа

    -малако - 0.125 л

    -жаўток - 2 шт.

     

    Карэнні ачысцім, вымыем і пакрышым, як і шпік.

    Духоўку разагрэем да 220 градусаў.

    Ялавічную выразку вымыем, асушым, тонкі канец,

    калі трэба, захілім і абвяжам.

    Мяса натром соллю і перцам і разам з карэннямі, салам і спецыямі

    пакладзём у бляху з бартамі. масла растопім і пальём мяса.

    Паставім у духоўку на сярэднім узроўні.

    Праз 10 хвілін мяса перавернем і яшчэ 10 хвілін смажым другі бок.

    Булён давядзём да кіпення.

    Зменшым тэмпературу ў духоўцы да 180 градусаў.

    Пальём карэнні і мяса на блясе булёнам

    і працягнем пячэнне яшчэ 15 - 20 хвілін.

    Гатовы ростбіф пакінем у гарачай духоўцы.

    Мясны сок працэдзім, і на пліце давядзём да кіпення.

    Муку змяшаем са смятанай, развядзём 2 ст.л. мяснога соку

    і заправім мясны сок.

    Заправім атрыманы соус цытрынавым сокам, соллю і чорным перцам.

    Мяса нарэжам тонкімі лустачкамі і падамо з соусам.

    Для падрыхтоўкі кнедлікаў дробна парэжам белы хлеб

    і вычышчаную цыбулю, пакрышым зеляніну пятрушкі.

    Растопім 3 ст.л. масла і пры бесперапынным памешванні

    падсмажым на ім кубікі хлеба, перакладзём іх у вялікі посуд.

    У патэльні растопім 1 ст.л. масла,

    пасмажым на ім цыбулю да празрыстасці і злучым з хлебам.

    Муку змяшаем з соллю, чорным перцам, мушкатавым арэхам

    і пятрушкай.

    Нагрэем малако, узбоўтаем з ім жаўткі і пальём хлеб.

    Перамяшаем і дамо 20 хвілін выстаяцца.

    У высокім посудзе давядзём да кіпення 3 л вады.

    Растопім пакінутае масла і прамаслім вялікую сурвэтку.

    Пакладзём на яе хлебную масу і сфармуем батон.

    Звяжам сурвэтку вузламі, пад якія прасунем тронак драўлянай лыжкі.

    Падвесім сурвэтку з кнедлиікавай масай у посудзе з кіпячай вадой

    і пагатуем 40 хвілін.

    Затым спаласнём халоднай вадой і нарэжам батон лустачкамі.

    Катэгорыя: Галоўныя мясныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (29.12.2014)
    Праглядаў: 301 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar