-цяляціна - 750 г
-сала - 150 г
-часнык - па густу
-масла сметанкавае - 100 г
-морква - 2 шт.
-мука - 1 ст. лыжка
-памідоры - 3 шт.
-віно белае сухое - 0.5 шклянкі
-соль - па густу
-перац чорны молаты - па густу
Мяса нашпігаваць салам і часныком, абвязаць ніткай, пасаліць,
паперчыць, пакласці ў рондаль, дадаць сметанкавае масла, моркву,
нарэзаную тонкімі лустачкамі, абсмажыць з усіх бакоў.
Муку развесці ў халоднай вадзе, дадаць у мяса разам
з дробна нарэзанымі памідорамі, віном і такой жа колькасцю вады,
каб мяса было пакрыта да паловы.
Тушыць да гатовасці.
Затым выняць з рондаля, выдаліць ніткі, нарэзаць лустачкамі,
паскладаць на талерку і паліць ўтварыўшымся соусам.
|