Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Галоўныя мясныя стравы

    РОСТБІФ З ЦЫТРЫНАВЫМ СОУСАМ

    -ялавічына - да 1 кг адным кавалкам

    -часнык - 3-4 зубчыка

    -яйка - 2 -алей

    -гарчыца - 1 ст. лыжка

    -цытрынавая цэдра - 1 г. л.

    -белае сухое віно – 100 мл

    -соль

    -перац

    -морква – палова кораня

    -зялёная цыбуля - 3-4 шт.

    -сметанкавае масла – 150 г

    -зеляніна пятрушкі і кропу – палова пучка

    -цытрынавы сок - 1 ст. лыжка

    -папрыка

     

    Моркву ачысціць і нацерці на дробнай тарцы (з зубчыкамі).

    Зялёную цыбулю дробна парэзаць.

    Жаўткі адлучыць ад бялкоў.

    Пачысціць і прадушыць часнык праз прэс.

    Змяшаць яго з соллю і чорным молатым перцам

    і нацерці гэтай сумессю мяса.

    Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць на ім мяса з усіх бакоў.

    Затым змясціць яго на бляху і паставіць

    у разагрэтую да 220 градусаў духоўку на 30 хвілін.

    Бялкі ўзбіць.

    Змяшаць бялкі з гарчыцай, цытрынавай цэдрай, соллю, перцам

    і папрыкай.

    Дадаць цыбулю і моркву.

    Пакрыць мяса атрыманай масай і запякаць у духоўцы яшчэ 30-40 хвілін.

    Затым пакінуць ростбіф у выключанай духоўцы на 15 хвілін.

    Прыгатаваць соус да ростбіфа.

    Для гэтага растапіць сметанкавае масла.

    Жаўткі змяшаць з віном і ўзбіць на вадзяной лазні,

    паступова дадаючы растопленае масла і цытрынавы сок.

    Пасаліць, паперчыць і дадаць у канцы сечаную зеляніну.

    Соус да ростбіфа падаць асобна.

    Катэгорыя: Галоўныя мясныя стравы | Дабавіў: wawkalaki (29.12.2014)
    Праглядаў: 282 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar