-выразка ялавічная - 1 кг
-перац чорны молаты - па густу,
- соль - па густу,
-алей - 1-2 ст. лыжкі і 125 мл
-гарчыца - 2 г. лыжкі
-яечны жаўток - 1 шт.
-сок цытрынавы - 1 г. лыжка
-ёгурт - 75 г
-карнішоны - 2 шт.
-зеляніна сечаная - 3 ст. лыжкі
-яйка варанае - 1 шт.
З выразкі зняць плёнку, нажом зрабіць насяканні з аднаго боку.
Вышмараваць ростбіф сумессю солі, перцу, алею
і паловай нормы гарчыцы.
Смажыць пры 225 С у духоўцы 25 хвілін, потым зменшыць тэмпературу
да 180 С і смажыць яшчэ 30 хвілін.
Пасля чаго пакінуць ростбіф на 10 хвілін у выключанай духоўцы.
Затым загарнуць у фальгу і пакінуць у духоўцы яшчэ на 10 хвілін.
Пасля гэтага зняць фальгу разрэзаць ростбіф на порцыі
і пакласці на талерку.
Для соусу змяшаць яечны жаўток, соль, цытрынавы сок
і пакінутую гарчыцу.
Уліць алей, узбіць да атрымання пеністай масы. Уліць ёгурт.
Дадаць дробнарубленыя карнішоны, зеляніну і яйка.
Соус падаць асобна.
|