
-паляндвіца курыная - 6 шт.
-ананасы кансерваваныя - 600 г
-мёд - 3 ст. лыжкі
-піва светлае - 3 ст. лыжкі
-сок ананасавы - 3 ст. лыжкі
-соевы соус - 1 ст. лыжка
Філе нарэжце кубікамі, ананас - лустачкамі. На драўляныя шпажкі,
чаргуючы, наніжыце кавалачкі ананасаў і курыную паляндвіцу.
Мёд злёгку нагрэйце, змяшайце з півам, ананасавым сокам і соевым
соусам. Шпажкі пакладзіце ў марынад, пакіньце на 3 гадзіны.
Падрыхтаваныя шашлычкі абсмажвайце на грылі, перыядычна
змазваючы марынадам. Пры падачы аформіце зелянінай
і гарніруйце бульбянымі чыпсамі.

|