
- бараніна – 500 г
- востры соус - па густу
- зялёная цыбуля - 1 пучок
- апельсін - 1 шт.
для гарніру:
- чырвоная капуста - 1/4 шт.
- салата ромэн - 1 качан
- апельсінавы сок - 1/4 шклянкі
- маянэз - 2 ст. л.
- яблычны воцат - 1 ст. л.
- гарчыца -1 г. л.
- молаты чорны перац - 1/4 г. л.
- соль - 1/8 г. л.
Нарэжце бараніну кубікамі і змяшайце з вострым соусам.
Тонка нашаткуйце капусту. Нарэжце буйна салату ромэн,
зялёную цыбулю парэжце на пярынкі па 5 см, апельсін ачысціце,
падзеліце на долькі і кожную з іх парэжце напалову.
У вялікай місцы змяшайце апельсінавы сок, маянэз, воцат, гарчыцу,
соль і перац. Дадайце капусту, салату і асцярожна перамяшайце.
На 4 шампура наніжыце, чаргуючы, кавалачкі бараніны,
зялёную цыбулю і апельсін. Паліце соусам, у якім марынавалася мяса,
і смажце на грылі. Гатовыя шашлычкі раскладзіце на талеркі
і падайце з салатай.

|