
-310 г паляндвіцы ялавічыны,
-40 г рэпчатай цыбулі,
-10 г фруктовага воцату,
-5 г топленага масла,
-спецыі.
Ялавічную паляндвіцу ці мяса першага гатунку нарэзаць кавалкамі па
30 г, дадаць сечаную цыбулю, соль, чорны перац, фруктовы воцат,
лаўровы ліст, духмяны перац, перамяшаць і марынаваць у эмаляваным
посудзе 2 - 3 дні. Затым падрыхтаванае мяса нанізаць на шампур,
чаргуючы з кольцамі рэпчатай цыбулі і смажыць над драўнянымі
вуглямі да гатовасці. Падчас смажання час ад часу змазваць мяса
топленым маслам.

|