
-500 г тлустай ялавічыны ці бараніны,
-4-5 цыбулін,
-2-3 пучка зеляніны кропу,
-чырвоны пякучы перац,
-соль,
-зеляніна
Тлустую ялавічыну ці бараніну нарэзаць кавалачкамі вагой па 30-50 г.,
пасаліць і паскладаць пластамі, перакладаючы кольцамі цыбулі і
зелянінай кропу. Дадаць 2-3 маленькіх кавалачка перцу і тушыць пад
шчыльна зачыненым вечкам на слабым агні 2 гадзіны. Раскласці на
талеркі разам з кольцамі цыбулі, долькамі пасоленых памідораў,
упрыгожыць зелянінай пятрушкі.

|