
З мякаці ялавічыны, якую трэба ачысціць ад плёнак і сухажылляў,
наразаюць невялікія аднолькавыя кавалачкі, укладваюць у гліняны
ці эмаляваны посуд. Затым мяса перасыпаюць сумессю солі, чорнага
молатага перцу, дробна нарэзанай цыбулі, маладога насення каляндры,
узятых па густу і разведзеных у некалькіх лыжках фруктовага ці віннага
воцату. Усё добра змешваецца, посуд зачыняецца вечкам і ставіцца ў
прахалоднае месца на 12 гадзін. Затым сок злёгку адціскаецца, а мяса
чысцяць ад спецый. Кавалачкі мяса нанізваюць на шампур і змазваюць
алеем. Абсмажваюць над вуглямі да гатовасці. Неабходна ўважліва
сачыць за жарам, каб ён быў сталым, але роўным.

|