
- ялавічына – 160 г
- масла сметанкавае – 10 г
- памідоры – 100 г
- цыбуля рэпчатая - 25 г
- цыбуля зялёная - 25 г
- цытрына - 1/4 шт.
- воцат – 10 г
- перац
- зеляніна.
Ялавічыну (выразку) нарэзаць на 5-6 кавалкаў на порцыю, намачыць
воцатам, дадаць тонка нашаткаваную рэпчатую цыбулю, пасыпаць
соллю, перцам, скласці ў не акісляючы посуд і паставіць у халоднае
месца на 2-3 гадзіны. Перад смажаннем кавалачкі мяса нанізаць на
шпажкі, вышмараваць растопленым сметанкавым маслам і,
паварочваючы шпажку, смажыць мяса над падпаленымі вуглямі 5-8
хвілін. Гатовы шашлык зняць са шпажкі на талерку. Гарніраваць
нарэзанай кольцамі рэпчатай цыбуляй, зялёнай цыбуляй, памідорамі і
долькамі цытрыны. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі. Замест цытрыны
да шашлыка падаюць соус ткемалі. На гарнір часам падаюць цэлыя
памідоры, абсмажаныя на рашотцы адначасова з шашлыком.

|