
Курынае мяса нарэзаць невялікімі кавалачкамі і нацерці сумессю з
дробна нарэзанай цыбулі, расцёртага часныку, падсмажаных і
растоўчаных арэхаў (можна арахіса) і алея. Падрыхтаванае мяса
пакінуць на 30 хвілін. Затым пасаліць і паперчыць па густу. Нанізаць
кавалачкі на шампуры і, бесперапынна паварочваючы іх, абсмажыць
над гарачымі вуглямі да гатовасці. Да гарачых шашлыкоў падаць
востры соус з таматаў.

|