
-2 кг ласяціны,
-300 г сала,
-5 цыбулін,
-5 памідор,
-3 агурка,
-соль,
-перац.
для марынаду:
-0,5 л вады,
-0,5 л 3% воцату,
-10 г солі,
-5 г цукру,
-чорны духмяны і востры перац,
-лаўровы ліст,
-гваздзіка,
-ягады ядлоўца.
Марынад: 10 хвілін варыць у вадзе чорны духмяны і востры перац,
лаўровы ліст, гваздзічку, ягады ядлоўца, дадаць соль цукар, воцат,
даць закіпець, працадзіць і астудзіць.
Мяса парэзаць кубікамі вагой па 30 г, заліць марынадам і вытрымаць
1,5-2 дня. Марынад зліць, мяса двойчы прапусціць праз мясасечку,
пасаліць, паперчыць і добра перамяшаць, нанізаць кавалкамі на
шампуры і смажыць над распаленымі вуглямі перагортваючы.
Гатовае мяса падаваць з зялёнай і рэпчатай цыбуляй,
нарэзанымі агуркамі і памідорамі

|