
- бараніна (маладая) – 1 кг
- грыбы (белыя, чырвонагаловікі, падбярозавікі) - 12 шт.
- цыбуля рэпчатая - 4 шт.
- памідоры - 4 шт.
- цытрынавы соус
- соль,
-чорны перац - па густу.
Мяса разрэжце на кубікі ў 3 см. Грыбы як след прамыйце, зліце ваду,
разрэжце на палоўкі. Кожны памідор разрэжце на 6 лустачак. Для
падрыхтоўкі цытрынавага соусу сок 2 цытрын змяшайце з 1 шклянкай
мёда і 0,5 шклянкі кіпячонай вады. У цытрынавы соус, пакладзіце
бараніну, грыбы, нарэзаную кружочкамі цыбулю і вытрымайце не меней
20 хвілін, каб усё гэта як след прапіталася соусам. Наніжыце на шампур
ці шпажку кубік мяса, лустачку памідора, другі кубік мяса, палоўку
грыба, ізноў кубік мяса, кружочак цыбулі і гэтак далей, датуль, пакуль
не запоўніцца ўвесь шампур. Апошнім наніжыце кубік бараніны.
Памачыце атрыманы шашлык у соус, пасаліце і паперчыце. Смажце
на адлегласці 10 см ад агню на працягу 10 хвілін з кожнага боку.
Час ад часу палівайце мяса соусам.

|