
Мяса маладога тлустага зайца, не марынуючы, нарэзаць буйнымі
кавалачкамі, пасаліць, паперчыць. Цыбулю нарэзаць лустачкамі,
змяшаць з мясам і паліць аліўкавым ці сланечнікавым алеем.
Салёнае сала нарэзаць тонкімі лустачкамі. Прыгатаваць драўляныя
шпажкі, нанізаць на іх кавалачкі заячыны, чаргуючы іх цыбуляй і салам,
і смажыць над вуглямі з моцным жарам (без полымя), паліваючы
шашлык час ад часу алеем. Гатовы шашлык пакласці на шпажках
на арэхавае лісце, дадаць нарэзаную цыбулю, загарнуць, даць
пастаяць 5-10 хвілін для водару і падаць на лісці.

|