
- свініна (паляндвіца) – 750 г
- карычневы цукар – 130 г
- вада (кіпячая) - 3 ст. л.
- цёмны соевы соус - 1 ст.л.
- вустрычны соус - 1 ст.л.
- рысавае віно ці сухі херас - 2 ст. л.
- кунжутны алей - 1 г.л.
- марская соль - 1/2 г.л.
- кітайская ліставая салата.
Вазьміце для шашлыка свіную паляндвіцу і нарэжце яе доўгімі
лустачкамі. Растварыце цукар у гарачай вадзе і дадайце астатнія
інгрэдыенты. Злёгку астудзіце атрыманую сумесь і заліце ёй мяса.
Пакіньце на 8 гадзін, перыядычна памешваючы. Выміце свініну,
абсушыце, а марынад захавайце. Разагрэйце грыль ці мангал.
Наніжыце мяса на шампуры і запякайце на працягу 8 хвілін, паліваючы
пакінутым марынадам. Перад падачай на стол зніміце мяса з шампураў,
парэжце на драбнейшыя кавалачкі і падавайце на нарэзанай кітайскай
ліставой салаце.

|