
-600 г свініны,
-галоўка часныку,
-100 мл белага сухога віна,
-перац,
-соль - па густу.
Мякаць паяснічнай часткі свініны нарэзаць папярок валокнаў
кавалачкамі па 30 - 40 г. Зачысціць ад плёнак, злёгку адбіць,
памачыць у белае сухое віно, трохі пасаліць і паперчыць,
даць пастаяць 15 - 20 хвілін. Нанізаць кавалачкі мяса на шампуры,
смажыць над вуглямі, зацягнутымі попелам (сярэдні жар) да гатовасці.
Гатовы шашлык, не здымаючы з шампураў, пакласці на талерку,
пасаліць, паперчыць, паліць часнычным соусам і на 5 хвілін прычыніць
вечкам. Для падрыхтоўкі часнычнага соуса: стаўчы галоўку часныку
з 1/2 г. лыжкі солі да утварэння густой масы і развесці яе дужым
мясным булёнам ці агароднінным адварам.

|